Прэзентацыя кнігі «Хатынь. Трагедыя беларускага народа»

 

Прэзентацыя кнігі «Хатынь. Трагедыя беларускага народа» прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Выпуск выдання прымеркаваны да 75-годдзяз дня трагічных падзей, што адбыліся ў Хатыні 22 сакавіка 1943 года. Кніга расказвае не толькі аб невядомых старонках гісторыі вёскі, пачынаючы з першага узгадванняяе назвыў 1551 годзе, але і аб іншых населеных пунктах, знішчаных у гады акупацыі.

Мерапрыемства арганізавана выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, у якім выйшла кніга.

У прэзентацыі прынялі ўдзел аўтар выдання – кандыдат гістарычных навук, дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь» Артур Зельскі; прафесар, загадчык аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Літвін; дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, іншыя запрошаныя.

Падчас прэзентацыі была арганізавана выстава друкаваных выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаных Хатыні.

 


 

Опубликовано:
Просмотров:
11
Поделиться в соц.сетях