Прэзентацыя кніг Анатоля Зэкава ў Мінскім гарадскім адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Лідар”
31 ліпеня 2018 г. у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пicьменнікі – дзецям” выдавецтва «Народная асвета» правядзе прэзентацыі кніг Анатоля Зэкава “Колькі дзе чаго: загадкі-задачкі”, “Кенгуру ці кенгура?” у ДУА “Мінскі гарадскі адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Лідар”.
Галоўны госць сустрэчы – Анатоль Мікалаевіч Зэкаў. Вядомы пісьменнік, тонкі лірык, публіцыст, сатырык, аўтар твораў для дзяцей.Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года.
Мэта правядзення акцыі– падтрымка развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці сучасных пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, адраджэнне традыцый чытання, знаёмства дзяцей з сучаснай беларускай літаратурай.
Акцыя праводзіцца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.