Прэзентацыя кніг Анатоля Зэкава ў Салігорску

Прэзентацыя кніг Анатоля Зэкава ў Салігорску

6 чэрвеня 2018 г. у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пicьменнікі – дзецям” выдавецтва «Народная асвета» правядзе прэзентацыі кніг Анатоля Зэкава “Колькі дзе чаго: загадкі-задачкі”, “Кенгуру ці кенгура?” у Салігорскай раённай дзіцячай бібліятэцы і ў гімназіі № 1 горада Салігорска.

Мэта правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут Мая Беларусь: сучасныя піcьменнікі – дзецям” – падтрымка развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці сучасных пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, адраджэнне традыцый чытання, знаёмства дзяцей з сучаснай беларускай літаратурай.

Акцыя праводзіцца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Опубликовано:
Просмотров:
530