Запрашаем на відэапрэзентацыю кнігі “Лібрэта опер Станіслава Манюшкі”!

Запрашаем на відэапрэзентацыю кнігі “Лібрэта опер Станіслава Манюшкі”!

Усіх аматараў музыкі, гісторыі беларускай літаратуры і культуры запрашаем на прагляд святочнай імпрэзы кнігі “Лібрэта опер Станіслава Манюшкі”.

У кнізе прадстаўлены сем перакладаў лібрэта опер Манюшкі на беларускую мову, большасць з якіх выдаюцца ўпершыню. Кніга таксама знаёміць чытача з кароткімі нарысамі жыцця чатырох лібрэтыстаў. Чытачы даведаюцца пра цікавыя падрабязнасці з гісторыі беларускіх пастановак опер, пазнаёмяцца з афішамі іх прэм’ер, унікальнымі фотаздымкамі. Падчас імпрэзы прапануем захапляльны аповед аўтараў кнігі прафесара Віктара Іванавіча Скорабагатава і кандыдата мастацтвазнаўства Святлены Немагай з дэманстрацыяй гістарычных фота-і відэакадраў, а таксама слуханнем фрагментаў опер Станіслава Манюшкі.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва “БелЭн”.




Опубликовано:
Просмотров:
900