Прэзентацыя кнігі Надзі Букі

Прэзентацыя кнігі Надзі Букі

10 студзеня ў рамках акцыі ”Чытаем разам са ”Звяздой“ у бібліятэцы Мінскага раённага цэнтра культуры адбылася чарговая прэзентацыя кнігі Надзі Букі ”Бася і яе чароўны свет“. Гэта другая кніга пісьменніцы, выдадзеная ў Выдавецкім доме ”Звязда“ (у 2016 годзе выйшла першая кніга – ”Бася і Піглас“).

На мерапрыемстве панавала казачная атмасфера, аўтар пазнаёміла дзяцей са сваімі загадкавымі героямі: Пігласам, які дае людзям натхненне, Пувай, якая абараняе сны і есць гузікі, Бубласамі, Гласпіямі і Ацікекай. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі вельмі ўражаны сустрэчай і малюнкамі Надзі, якія яна паказвала падчас прэзентацыі кнігі.

Дзеці задавалі пісьменніцы шмат пытанняў: ”Што натхняе?“, ”Ці будзе працяг?“, ”Як клікаць Пігласа да сябе?“ і ”Дзе жывуць усе казачныя істоты?“

Бука_2.jpg

На ўсе гэтыя пытанні можна будзе атрымаць адказ, прачытаўшы кнігу ”Бася і яе чароўны свет“.

Пасля сустрэчы ўсе юныя чытачы атрымалі падарункі і аўтограф аўтара. 

Бука_3.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.  

Опубликовано:
Просмотров:
343