Прэзентацыя кнігі «Нязломны. Аляксей Талай» Выдавецкага дома «Звязда» адбудзецца 25 лютага

Прэзентацыя кнігі «Нязломны. Аляксей Талай» Выдавецкага дома «Звязда» адбудзецца 25 лютага

Выдавецкі дом «Звязда» 25 лютага 2022 г. у 17:00  у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі правядзе прэзентацыю сваёй кнігі «Нязломны. Аляксей Талай».

Аляксей Талай — паралімпійскі чэмпіён, спартыўны і грамадскі дзеяч, член Канстытуцыйнай камісіі, бізнесмен, шчаслівы муж і бацька чацвярых дзяцей.

Кніга «Нязломны. Аляксей Талай» — аб барацьбе за жыццё і пераадоленне цяжкасцяў, аб шляху да алімпійскіх вяршыняў, цяжкай працы і перамогі, пра родных і блізкіх, пра сяброў і чалавечым шчасце.

Прэзентацыя з удзелам героя кнігі адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116 (галерэя «Лабірынт», 3-ці паверх).

Запрашаем прыняць удзел!

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэл.: 271-81-53 (факс), 8 (029) 669-92-94, marketing-zv@yandex.by

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
Опубликовано:
Просмотров:
251