Прэзентацыя кнігі “Пінск – палеская легенда”

Прэзентацыя кнігі “Пінск – палеская легенда”

У сталіцы Палесся адбылася прэзентацыя кнігі “Пінск – палеская легенда”, якая выйшла ў выдавецтве “Вышэйшая школа”.

Аўтар кнігі – Таццяна Аркадзьеўна Хвагіна – прадставіла матэрыял, які ахоплівае вялікі часавы перыяд ад пачатку заснавання горада да сучаснасці. У кнізе з любоўю перададзена непаўторнасць, шматаблічнасць, прыцягальнасць і прыгажосць кожнага куточка горада.

На сустрэчу з аўтарам у залу Палескага драматычнага тэатра прыйшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Кулак Валянціна Мікалаеўна, святары розных канфесій, творчыя калектывы і жыхары, улюбёныя ў свой горад.

На прэзентацыйным экране з’яўляліся маляўнічыя старонкі кнігі, а на сцэне выступалі артысты тэатра, фальклорна-харэаграфічнага ансамбля “Пінская шляхта”, дзіцячыя калектывы “Сальтарэла” і “Дарлінг”, а таксама музыкант, кампазітар і педагог Алег Венгер.

Пінск2.jpg

Дырэктар выдавецтва “Вышэйшая школа” А.П.Нячай, галоўны рэдактар Ю.А.Місюль і загадчык аддзела рэалізацыі А.Э.Шукела падзякавалі кіраўніцтву тэатра за арганізаванае свята, усім удзельнікам творчага праекта, аўтарам фотаздымкаў і супрацоўнікам Музея беларускага Палесся за прадстаўлены ілюстрацыйны матэрыял.

Пінск3.jpg

Аляксандр Пятровіч Нячай асабліва падзякаваў Таццяне Аркадзьеўне, якая за шматгадовае супрацоўніцтва з выдавецтвам была ўзнагароджана граматай, а таксама нагадаў удзельнікам сустрэчы, что гэта пятая ўжо кніга пра родны горад, якая выйшла ў выдавецтве “Вышэйшая школа”.

У час прэзентацыі чытачы набылі кнігу і атрымалі аўтограф аўтара.

Пінск4.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва "Вышэйшая школа".

Опубликовано:
Просмотров:
202
Направления:
Регионы Беларуси:
Тип события:
Поделиться в соц.сетях