Прэзентацыя папулярнай серыі кніг «100 вершаў» у кнігарні «ДРУЖБА»
19 красавіка ў 17:30, у кнігарні «Дружба»(пр-т Пераможцаў, 51/1) адбудзецца прэзентацыя папулярнай выдавецкай серыі «100 вершаў»! Мерапрыемства праводзіцца сумесна з выдавецтвам «Мастацкая літаратура».
На сённяшні дзень серыя «100 вершаў» гэта сем тамоў, багата аформленых рэпрадукцыямі карцін беларускіх мастакоў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. У прэзентацыі прымуць ўдзел дэлегацыя прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч, галоўны рэдактар і ўкладальнік серыі Віктар Шніп і інш
Опубликовано:
19 апреля 2019 в 08:15
Просмотров:
1 194