Прэзентацыя серыі “100 вершаў” адбылася ў кніжнай краме “Дружба”

Прэзентацыя серыі “100 вершаў” адбылася ў кніжнай краме “Дружба”

Прэзентацыя кніжнай серыі «100 вершаў» выдавецтва «Мастацкая літаратура», выдадзенай да Года малой радзімы, адбылася ў кніжнай краме ААТ “Белкніга” “Дружба”.

Як адзначыў дырэктар выдавецтва Алесь Бадак, паэзія — заўсёды вобразы, параўнанні, таму кнігі адметныя тым, што творы паэтаў дапаўняюцца рэпрадукцыямі карцін з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

На сустрэчы прагучалі вершы вядомых беларускіх паэтаў у выкананні вучняў сярэдняй школы № 199 імя Пімена Панчанка.

У хуткім часе серыя “100 вершаў” папоўніцца выданнем, прысвечаным 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама зборам вершаў Ніла Гілевіча.

Опубликовано:
Просмотров:
1 956
Направления: