Прэзентацыя зборніка "Ад калыханкі да забаўлянкі"
7 чэрвеня 2018 года Выдавецкі дом “Звязда” у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнік – дзецям” правядзе прэзентацыю калектыўнага зборніка "Ад калыханкі да забаўлянкі".
Творы 25 аўтараў Міншчыны, сярод якіх калыханкі, казкі, вершы, апавяданні, загадкі, ўвайшлі ў выданне для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Кніга ўкладзена Ірынай Карнаухавай, ілюстрацыі падрыхтаваны мастачкай Аленай Лось.
Мерапрыемства адбудзецца ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі а 16-ай гадзіне.
Мэта правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут Мая Беларусь: сучасныя піcьменнікі – дзецям” – падтрымка развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці сучасных пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, адраджэнне традыцый чытання, знаёмства дзяцей з сучаснай беларускай літаратурай.
Акцыя праводзіцца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.