Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыi газеты «3вязда» з юбілеем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыi газеты «3вязда» з юбілеем

Баннер 105 лет Звязде new.jpg

Вiншую вас са 105-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты «3вязда».

Выданне распачало сваю дзейнасць у вiрлiвую, рэвалюцыйную эпоху, калi з'явiўся гiстарычны шанс зрабiць явай адвечную iдэю самавызначэння беларусаў. 3 той пары газета, з якой супрацоўнiчаюць самыя вядомыя беларускiя пiсьменнiкi i паэты, заўсёды з народам: і ў чорныя днi нямецкай акупацыi, i ў гады мiрнага будаўнiцтва.

Падчас Вялiкай Айчыннай вайны «3вязда», выпускам якой у падполлi, рызыкуючы жыццём, займалiся мiнскiя патрыёты, змагалася з ворагам вострым праўдзiвым словам. Потым былi Перамога i ўпартая праца беларусаў па аднаўленнi роднай зямлi. Артыкулы i фотаздымкi пра тыя падзеi — частка гераiчнага народнага летапiсу.

У нашы днi супрацоўнiкi выдавецкага дома «3вязда» таксама ўносяць значны ўклад у захаванне беларускай мовы, гiсторыi i культуры, садзейнiчаюць зберажэнню традыцый i высокiх маральных каштоўнасцей у грамадстве. Упэўнены, вы i надалей будзеце штодзённа i настойлiва рабiць гэту пачэсную, патрыятычную справу дзеля будучынi краiны.

Жадаю ўсiм моцнага здароўя, дабрабыту, мiрнага неба, натхнення i новых прафесiйных дасягненняў.

                                                                                                                                                                Аляксандр Лукашэнка



Опубликовано:
Просмотров:
123