«Пухавіцкім навінам» – 90!

«Пухавіцкім навінам» – 90!

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты «Пухавіцкія навіны» з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

За такі доўгі час выданне заваявала заслужаныя любоў і павагу чытачоў, захавала лепшыя традыцыі журналістыкі, трывала заняла дастойнае месца ў медыйнай прасторы нашай краіны.

«Супрацоўнікі рэдакцыі – сапраўдныя прафесіяналы, якім уласцівы адказнасць, прынцыповасць, аб’ектыўнасць, уласная пазіцыя.

Прыемна адзначыць, што сённяшні калектыў рэдакцыі з годнасцю працягвае справу сваіх папярэднікаў», – гаворыцца ў віншаванні.

Уладзімір Пярцоў падзякаваў супрацоўнікам рэдакцыі за праўдзівае і своечасовае асвятленне жыцця суайчыннікаў, за нястомную працу і выказаў упэўненасць, што і надалей яны будуць разам ісці ў нагу з часам, застаючыся патрыётамі сваёй малой радзімы, нашай Айчыны.

Міністр пажадаў калектыву рэдакцыі новых творчых дасягненняў, моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення, нязменнай адданасці чытачоў.
Опубликовано:
Просмотров:
597