Рэдактар беларускай “Зорьки” адзначана дыпломам казахскага інстытута

Рэдактар беларускай “Зорьки” адзначана дыпломам казахскага інстытута

Газета для дзяцей “Зорька”, якая мае доўгую гісторыю, у свой час была вядомая на ўсёй постсавецкай прасторы. Наклад яе ў некаторыя дзесяцігоддзі складаў каля аднаго мільёна экзэмпляраў. Безумоўна, надышоў іншы час для папяровай перыёдыкі. І ўсё ж па-ранейшаму старонкі газеты для беларускіх школьнікаў у значнай ступені аддадзены матэрыялам, прысвечаным дружбе дзяцей розных нацыянальнасцей.

Так атрымалася, што на старонках газеты “Зорька” сваё месца знайшла і казахская тэма. Найперш гэта выявілася ў публікацыі перакладаў твораў дзіцячай літаратуры Казахстана. У апошні час былі надрукаваны ўрыўкі з аповесці Нурдаулета Акыша пра дапамогу падлеткаў пагранічнікам, а таксама некалькі казак вядомай казахскай пісьменніцы Райхан Мажэнкызы. 

Актыўнасць беларускай газеты, яе галоўнага рэдактара ў прапагандзе казахскай літаратуры заўважылі і ў Казахстане. За вялікі ўклад у актыўную працу па развіцці беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў галоўны рэдактар “Зорьки” Людміла Грамовіч адзначана дыпломам Інстытута літаратуры і мастацтва імя М.А.Ауэзава Камітэта навукі Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.


Опубликовано:
Просмотров:
456