Рэспубліканская акцыя “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”наведае Круглае

Рэспубліканская акцыя “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”наведае Круглае

10 мая 2018 года ў рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” на базе дзяржаўнай установы культуры “Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” адбудзецца прэзентацыя навукова-папулярнай серыі кніг “Расказы Дзеда Прыродаведа”.

Ганаровыя дыпламанты Міжнароднай прэміі імя В.В.Біянкі пісьменнікі Галіна і Сяргей Трафімавы прэзентуюць свае кнігі, правядуць віктарыну, адкажуць на пытанні юных чытачоў. У завяршэнні ўдзельнікаў сустрэчы чакае аўтограф-сесія.


Опубликовано:
Просмотров:
615