Рэспубліканская акцыя "Сямейнае чытанне"

Рэспубліканская акцыя "Сямейнае чытанне"

Стартуе рэспубліканская акцыя “Сямейнае чытанне” – працяг творчага праекта «Лета з добрай кнігай».

У мінулыя гады па ўсёй краіне падчас летніх канікул у лагерах, на школьных аздараўленчых пляцоўках, у бібліятэках прайшлі тысячы сустрэч з дзіцячымі пісьменнікамі і паэтамі, кнігавыдаўцамі, супрацоўнікамі літаратурна-мастацкіх выданняў.

Да ўдзелу ў рэспубліканскай акцыі “Сямейнае чытанне” запрашаюцца абласныя і раённыя выканаўчыя камітэты, бібліятэкі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, дзяржаўныя і прыватныя кніжныя выдавецтвы.

Пляцоўкай акцыі стануць кнігарні, бібліятэкі, школы краіны. Пісьменнікі Беларусі правядуць прэзентацыі сваіх кніг, аўтограф-сесіі, прымуць удзел у кніжных кірмашах, фестывалях сямейнага чытання, кніжных марафонах.

Вельмі спадзяёмся, што да акцыі “Сямейнае чытанне” далучацца мецэнаты, усе, хто любіць і шануе кнігу. Таксама – на ўвагу і шырокае асвятленне гэтага праекта сродкамі масавай інфармацыі.

Заснавальнікі акцыі:
 Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
 ГА “Беларускі саюз жанчын”
 ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”

Інфармацыйныя каардынатары:
газеты “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”
Опубликовано:
Просмотров:
286