Рыхтуемся да Дня беларускага пісьменства!

Рыхтуемся да Дня беларускага пісьменства!

Сёння а 11-й гадзіне ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства, на тэму: «Слова пісьменніка: праз стагоддзі ў будучыню».

Саюз пісьменнікаў Беларусі прадставіць праекты, якія будуць ажыццяўляцца на Дні беларускага пісьменства ў г.Капылі Мінскай вобласці 4 - 5 верасня 2021 года.  4 верасня ў Палацы культуры г.Капыль адбудзецца літаратурная імпрэза з удзелам паэтаў Віцебскага, Гродзенскага, Гомельскага, Брэсцкага абласных аддзяленняў СПБ. Больш за 100 пісьменнікаў прымуць удзел у святочных мерапрыемствах 5 верасня. На пляцоўцы “Слова пісьменніка” пройдуць імпрэзы, літаратурна-гістарычныя віктарыны, адбудуцца прэзентацыі, аўтограф-сесіі.

Удзел прымуць:

  • Стэльмах Алена Анатольеўна — першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі;
  • Клімянок Жанна Юр’еўна – намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва “Четыре четверти”;
  • Казека Алесь Мікалаевіч – старшыня магілёўскага прадстаўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі;
  • Франко Святлана Іванаўна – галоўны менеджар выдавецтва “Четыре четверти”;
  • Чудаў Валерый Іванавіч — пісьменнік, удзельнік Саюза пісьменнікаў Беларусі;
  • Цыбульскі Канстанцін Пятровіч — пісьменнік, удзельнік Саюза пісьменнікаў Беларусі;
  • Трахімёнак Сяргей Аляксандравіч – пісьменнік.

Запрашаем да ўдзелу!

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах РУП «ДОМ ПРЭСЫ».

Опубликовано:
Просмотров:
696