Са «Звяздой» не засумуеш!

Са «Звяздой» не засумуеш!

Вельмі багатым на цікавыя сустрэчы выдаўся чацвер. Выдавецкі дом «Звязда» ў рамках акцыі «Звязда» сустракаецца з сябрамі» завітаў адразу ў некалькі школ.

Звязда_4.jpg

На сустрэчу з чытачамі ў Калодзішчанскую дзіцячую бібліятэку прыехала пісьменніца Надзя Бука са сваёй кнігай «Бася і яе чароўны свет». Аўтар сустрэлася з вучнямі 3 класа. Дзеці былі рады пабачыць любімую пісьменніцу.

Звязда_1.jpg

А ў сярэдняй школе № 187 горада Мінска юныя чытачы віталі пісьменніцу Ірыну Карнавухаву, якая пазнаёміла ўсіх са сваёй кнігай «Ах, какой сегодня день». Яна сустрэлася з вучнямі 1 і 2 класаў школы.

Яшчэ адна сустрэча ў гэтай жа школе адбылася з вучнямі 3 і 4 класаў з вясёлым дзіцячым пісьменнікам Дзмітрыем Юртаевым, які сваім пазітывам і энергіяй зрабіў сустрэчу па-сапраўднаму цёплай і запамінальнай. Ён пазнаёміў усіх са сваёй кнігай “Ни секунды тишыны”.

Усе сустрэчы прайшлі ў цудоўным настроі і з гумарам. Ніхто не застаўся без падарункаў і аўтографаў ад любімых аўтараў!

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”


Опубликовано:
Просмотров:
471