Семінар маладых літаратараў “Першацвет”

Семінар маладых літаратараў “Першацвет”

1 сакавiка на філалагічным факультэце БДУ (вул. Карла Маркса, 31) пройдзе семінар маладых літаратараў “Першацвет”, зладжаны ў межах XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы. 

У семінары прымуць удзел выкладчыкі БДУ, рэдактары рэспубліканскіх друкаваных выданняў, журналісты і пісьменнікі. Запланаваны шэраг тэматычных дакладаў і дыскусія, да якой запрашаюцца не толькі выступоўцы, але і аўдыторыя – студэнты-філолагі, маладыя аўтары. 

Спецыяльныя госці семінара – удзельнікі Міжнароднага сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час”. 

Пачатак у 15.50.
Опубликовано:
Просмотров:
489