Серыя “Славутыя мастакі” выдавецтва “Беларусь” папоўнілася новым выданнем

Серыя “Славутыя мастакі” выдавецтва “Беларусь” папоўнілася новым выданнем

У выдавецтве “Беларусь” выйшла кніга «Уладзімір Кожух. Славутыя мастакі з Беларусі».

Дадзенае выданне з'яўляецца дваццаць сёмым у серыі і прысвечана творчасці заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, жывапісцу, тонкаму каларысту, які дасканала валодаў малюнкам Уладзіміру Кожуху. Яго жывапісным творам ўласцівы кампазіцыйная завершанасць, абагульненасць вобразаў, філасафічнасць і метафарычнасць аўтарскага мыслення. У яго карцінах зварот да архаічных пластоў этнічнай культуры беларусаў носіць рамантычны характар. За серыю работ «Чарнобыля чорная быль» прысуджана прэмія прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь.

Выпуск кнігі ажыццёўлены па заказе і прі фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Опубликовано:
Просмотров:
567