Серыя “Таямніцы беларускай мовы” працягваецца

Серыя “Таямніцы беларускай мовы” працягваецца

На мінулым тыдні ў Доме кнігі “Светач” адбылося адкрыццё апорнага пункта выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. Да гэтай падзеі была прымеркавана і прэзентацыя новай кнігі Сяргея Зелянко “Этыкет па-беларуску” з серыі “Таямніцы беларускай мовы”.

Серыя “Таямніцы беларускай мовы” была заснавана ў 2017 годзе з мэтай папулярызацыі вывучэння беларускай мовы малодшымі школьнікамі, фарміравання пачуцця павагі да роднай мовы. Але выданне будзе цікава не толькі дзецям. Дарослыя таксама змогуць адкрыць для сябе шмат цікавага ў свеце мовы.

Кожная кніга серыі – своеасаблівы квэст з карыснай інфармацыяй і займальнымі заданнямі. Ужо выйшлі ў свет кнігі “Словы-дзедкі і словы-дзеткі: гістарызмы і неалагізмы”, “Адным словам не сказаць: безэквівалентная лексіка”, “Знаёмыя незнаёмцы: сакрэты літар” і іншыя.

Выданне можа быць выкарыстана не толькі як дапаможны матэрыял настаўнікам на ўроках беларускай мовы, але і як дадатковы для малодшых школьнікаў для падрыхтоўкі творчых заданняў. Усе кнігі гэтай унікальнай серыі напісаны простай, зразумелай мовай.

На наш погляд, такія кнігі павінны заняць пачэснае месца ў дамашняй бібліятэцы.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва “БелЭн”.

Опубликовано:
Просмотров:
809