«Слаўная кампанія: рэANIMAцыя»

«Слаўная кампанія: рэANIMAцыя»

ІІ тур конкурсу біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя, урачыста фінішуе на XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе.

Як вядома, гэты конкурс праследуе такія мэты, як развіццё ў сучаснай беларускай прозе гісторыка-біяграфічнага жанру і створаны спецыяльна для таго, каб заахвочваць літаратараў да працы ў рэчышчы дакументальна-мастацкай творчасці. Нельга не адзначыць і патрыятычную ролю: конкурс накіраваны на папулярызацыю гісторыі айчыннай літаратуры. Сярод крытэрыяў ацэнкі — не толькі дакладнасць фактаў, праўдзівасць дэталей эпохі і цэласнасць аповеду, але і займальнасць, арыгінальнасць, арыентаванасць на школьную і студэнцкую аўдыторыі.

Конкурс праводзіцца другі год рэдакцыя часопіса «Маладосць» сумесна з філфакам БДУ пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі. Да ІІ тура, які доўжыўся на працягу 2019 года, далучана кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства.

Вынікі былі падведзены членамі журы (у складзе якога — кандыдаты і дактары навук, даследчыкі гісторыі літаратуры) яшчэ ў канцы снежня, але многае трымаецца ў сакрэце да дня ўзнагароджвання. Так, вядома, што ў ІІ туры дыплом пераможцы атрымлівае адзін канкурсант, яшчэ чатыры ўдастояцца дыпломаў лаўрэатаў, астатнія атрымаюць дыпломы ўдзельнікаў. Пераможца і лаўрэаты атрымаюць грашовыя прэміі.

ІІ тур конкурсу «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя» даў паўнавартасныя творы пра наступных пісьменнікаў ХІХ стагоддзя: Франц Савіч, Уладзіслаў Сыракомля, Вайніслаў Савіч-Заблоцкі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Кастусь Каліноўскі.

Цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца 8 лютага і пачнецца а 13-й гадзіне ў канферэнц-зале РВЦ “БелЭкспа” на Пераможцаў, 14.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах часопіса «Маладосць».

Опубликовано:
Просмотров:
439
Тип события: