«Слова пісьменніка»

«Слова пісьменніка»

Словы сапраўдных пісьменнікаў прагучаць у спецыяльна абсталяваным павільёне, які будзе працаваць 1 і 2 верасня на Фестывалі кнігі і прэсы (плошча Кастрычніка) у рамках Дня беларускага пісьменства ў г. Іванава Брэсцкай вобласці.

У павільёне будуць прадстаўлены кнігі – лаўрэаты і пераможцы Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”, выстава карцін берасцейскіх пісьменнікаў-мастакоў Мікалая Бусько і Анатоля Галушкі “Фарбы малой радзімы”, а таксама кніжная выстава “Брэстчына літаратурная”.

Пройдуць шматлікія сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі новых кніг.

1 верасня з 12 часоў дня Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі прадставіць творчую праграму “Ад родных ніў з любоўю шчырай”. Адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу “Духоўная велiч”.

2 верасня свае творчыя праекты прадставяць Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі – “Тут пашчасціла мне нарадзіцца”, Мінскае абласное аддзяленне – “Міншчына – сэрца Радзімы маёй”, Мінскае гарадское аддзяленне – “Тут усё бацькоўскае, святое”, Гомельскае абласное аддзяленне – “Палессе. Зямля святая. Зямля Кірылы…” і Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў – “Ад родных ніў з любоўю шчырай”.

Запрашаем жыхароў горада Іванава і гасцей свята прыняць удзел у мерапрыемствах, якія адбудуцца на гэтай пляцоўцы.
Опубликовано:
Просмотров:
1 785
Регионы Беларуси:
Тип события: