СПБ прыняў у свае шэрагі новых літаратараў

СПБ прыняў у свае шэрагі новых літаратараў

На чарговым прэзідыўме Саюза пісьменнікаў Беларусі (СПБ) разгледжана пытанне аб прыёме ў шэрагі грамадскага аб’яднання групы літаратараў. Калегі выказалі давер і зацвердзілі рашэнне прыёмнай камісіі ў дачыненні да васьмі творцаў. 

У СПБ прыняты паэтэса Наталя Жызнеўская, якая працуе загадчыцай Пугачоўскага сельскага Дома культуры Валожынскага раёна, публіцыст Віктар Іванчыкаў, дзіцячы пісьменнік, празаік, публіцыст рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль (аўтар рамана «Румянец анемона, или Вечность в раскрытой ладони»), дзіцячы пісьменнік Валерый Кастручын (аўтар болей 50 кніг, якія пабачылі свет у розных выдавецтвах Беларусі, Расіі, Казахстана, Турцыі), празаік Сяргей Красаў (аўтар аповесцей «Вторая попытка», «Заочница»), публіцыст, празаік Віктар Паўлаў, дзіцячая пісьменніца Святлана Фадзеева ( член Саюза расійскіх пісьменнікаў, цэлы шэраг яе кніг пабачыў свет у Мінску, у прыватнасці, у выдавецтве «Беларусь»), празаік Мікалай Хахлоў. 

Па ўзросту новыя члены СП Беларусі — ад 1952 да 1984 гадоў нараджэння. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
Опубликовано:
Просмотров:
79