Стартаваў адкрыты нацыянальны конкурс фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» з міжнародным удзелам

Стартаваў адкрыты нацыянальны конкурс фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» з міжнародным удзелам

Арганізатарам конкурса выступіла Нацыянальная акадэмія навук Беларусі у асобе ДНПА «Навукова-практычны цэнтр па біярэсурсах» сумесна з Міжнародным фондам падтрымкі дзікай прыроды «Чырвоны бор».

У склад аргкамітэта конкурса, акрамя арганізатараў, увайшлі прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства прыроды, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі і Міністэрства замежных спраў.

Мэты і задачы фотаконкурса, падагульняючай фотавыстаўкі і фотаальбома:
  • прыцягненне ўвагі да прыгажосці дзікай прыроды, фарміраванне адказнага стаўлення да яе;
  • паважлівыя адносіны да дабрабыту дзікіх жывёл і асяроддзя іх пражывання;
  • акцэнтаванне ўвагі максімальна магчымай колькасці людзей на пытаннях аховы прыроды;
  • падтрыманне іміджу Беларусі, як краіны, якая надае вялікую ўвагу пытанням прыродаахоўнай дзейнасці;
  • прапаганда нацыянальных прыродных багаццяў;
  • дэманстрацыя разнастайнасці як нацыянальных, так і сусветных прыродных рэсурсаў;
  • рэклама нацыянальных прыродных тэрыторый, патэнцыяльна цікавых для замежных спецыялістаў і турыстаў; прыцягненне дадатковай увагі да развіцця экатурызму ў Беларусі;
  • папулярызацыя прыроднай фотаздымкі;
  • падтрымка і развіццё фотамастацтва ў Беларусі;
  • раскрыццё творчага патэнцыялу і таленту фотааматараў і прафесійных фатографаў;
  • выхаванне культуры насельніцтва, садзейнічанне пашырэнню кругагляду падрастаючага пакалення і насельніцтва краіны ў цэлым, фарміраванне яго эстэтычнага і мастацкага густу.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі работ – цэласнасць, выразнасць мастацкага вобразу, даступнасць разумення, своеасаблівасць ідэі, творчая індывідуальнасць, крэатыўнасць у раскрыцці тэмы, выразнасць прыёмаў візуалізацыі ідэі, адзінства (гармонія) кампазіцыі, адпаведнасць кампазіцыі, колеравага і танальнага вырашэння ідэі, вобразу работы, якасць выканання, тэхнічная беззаганнасць.

Прыняць удзел у конкурсе можа кожны жадаючы без абмежавання па грамадзянству і месцы жыхарства.

Прыём работ будзе ажыццяўляцца ў рэжыме он-лайн на сайце http://golden-lynx.biobel.by/ з 16 мая па 30 верасня. Пераможцаў вызначаюць члены прафесійнага журы. Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца ў снежні бягучага года. Па выніках конкурса будзе арганізавана фотавыстаўка лепшых з прадстаўленых работ на спецыялізаванай выставачнай пляцоўцы і выдадзены фотаальбом.

Конкурс праводзіцца па 9 наступных намінацыях:
  • Птушкі
  • Дзікія жывёлы (акрамя птушак)
  • Дзікарослыя расліны
  • Макрасвет
  • Падводны свет
  • Краявід
  • Рэдкі від (Беларусь)
  • Арт-фота
  • Дзіцячы позірк.

Прызавы фонд конкурсу парадуе кожнага аматара дзікай прыроды! І яшчэ добрая навіна – ён будзе папаўняцца!

Запрашаем прыняць удзел у адкрытым нацыянальным конкурсе фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» з міжнародным удзелам спецыялістаў, якія звязаны з прыродаахоўнай дзейнасцю, прафесійных фатографаў і ўсіх знатакоў і аматараў дзікай прыроды!
Опубликовано:
Просмотров:
261