Стартаваў конкурс работ творчай моладзі «Залатое пяро „Белай Русі“ — 2022»

Стартаваў конкурс работ творчай моладзі «Залатое пяро „Белай Русі“ — 2022»

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» сумесна з Беларускім саюзам журналістаў пры падтрымцы міністэрстваў інфармацыі, адукацыі, а таксама рэдакцый рэспубліканскіх СМІ.

Конкурс праводзіцца сярод навучэнскай і рабочай моладзі, маладых карэспандэнтаў раённых, гарадскіх газет, тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў ва ўзросце да 35 гадоў.

У Год гістарычнай памяці ўдзельнікам прапануецца напісаць эсэ на тэму «Залатыя літары нашай гісторыі»: творчыя работы могуць быць прысвечаны гістарычным дасягненням беларускага народа і яго подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, унікальным рэкордам, навукова-тэхнічным прагрэсе і тым людзям, чые імёны вядомыя далёка за межамі краіны.

Конкурс пройдзе ў тры этапы:

раённы (гарадскі) — з 1 сакавіка па 20 красавіка 2022 года, вызначэнне пераможцаў — да 5 мая;

абласны — прыём работ да 17 мая 2022 года, вызначэнне пераможцаў — да 20 мая;

рэспубліканскі — прыём работ да 25 мая 2022 года.

Адбор конкурсных работ будзе праводзіцца ў чатырох катэгорыях: «Навучэнец» (школьнікі і маладыя людзі, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю), «Студэнт ВНУ», «Аматар» (працоўная моладзь, чыя дзейнасць не мае дачынення да сродкаў масавай інфармацыі) і «Прафесіянал» (супрацоўнікі СМІ).

Падвядзенне вынікаў рэспубліканскага этапа конкурсу пройдзе да 3 чэрвеня. Работы пераможцаў усіх этапаў будуць размешчаны на сайтах і ў друкаваных версіях рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ, а таксама на сайтах арганізацыйных структур РГА «Белая Русь».

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і спецыяльнымі падарункамі або грашовымі прызамі ад арганізатараў мерапрыемства.

Больш падрабязна з умовамі правядзення конкурсу «Залатое пяро „Белай Русі“ — 2022» можна азнаёміцца тут.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».



Опубликовано:
Просмотров:
103