Сумесную прэзентацыю правялі Выдавецкі дом “Звязда” і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
З 1 чэрвеня ў беларускіх школьнікаў пачнуцца летнія канікулы. Каб садзейнічаць зніжэнню колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у летнія месяцы, Выдавецкі дом “Звязда” сумесна з супрацоўнікамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях арганізавалі прэзентацыю кніг Генадзя Аўласенкі “Как зверята безопасность на воде изучали” і “Как зверята Никитке правила поведения в лесу объясняли”.
У рамках прэзентацыі, якая адбылася ў бібліятэцы Мінскага раённага цэнтра культуры, вучні пачатковых класаў атрымалі шмат карысных парад аб тым, як неабходна паводзіць сябе ў экстрэмальных выпадках, што могуць узнікнуць падчас адпачынку ў лесе або каля вадаёмаў. Які нумар набіраць у выпадку аварыйнай сітуацыі? Што рабіць, калі заблукаў у лесе? Адказы на ўсе гэтыя пытанні дапамогуць дзецям не разгубіцца, калі яны сутыкнуцца з непрадбачнымі абставінамі.

Опубликовано:
28 мая 2018 в 12:09
Просмотров:
586