Супрацоўнікі рэгіянальных СМІ Мінскай вобласці ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі
За актыўную плённую працу па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы рэгіянальных СМІ Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны наступныя супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі: намеснік дырэктара па інфармацыйна-аналітычнаму вяшчанню камунальнага тэлерадыёвяшчальнага ўнітарнага прадпрыемства “Мінская хваля” Дзмітрый Максімавіч Анісавец, намеснік дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Тэлевізійная вяшчальная сетка” Таццяна Уладзіміраўна Карашкова, галоўны рэдактар Дзяржынскай раённай газеты “Узвышша” Мінскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Рэдакцыя газеты “Мінская праўда” Ларыса Міхайлаўна Коршун, галоўны рэдактар дзяржаўнага прадпрыемства “Салігорскі тэлевізійны канал” Зоя Юр’еўна Міхнавец, рэдактар аддзела рэкламы дзяржаўнай установы “Рэдакцыя газеты “Адзінства” (г.Барысаў) Анастасія Уладзіміраўна Свідрыцкая.