Супрацоўнікі СМІ ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі

Супрацоўнікі СМІ ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі

Загадам Міністра інфармацыі ад 21 лютага 2020 года № 21к за плённую працу па інфармаванню насельніцтва, усебаковае і аб’ектыўнае асвятленне падзей грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця рэгіёну Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны наступныя супрацоўнікі: 

Сяргей Ганчар – рэдактар дзяржаўнай установы “Рэдакцыя газеты “Шлях перамогі” і праграмы радыёвяшчання “Вілейскае раённае радыё”;
Ксенія Куніцкая – начальнік службы інфармацыйна-аналітычных праектаў УП “Мінская хваля”;

Дзмітрый Міхалевіч – адказны сакратар дзяржаўнай установы “Рэдакцыя газеты “Жодзінскія навіны” і праграмы радыёвяшчання “Радыё Жодзіна”;

Таццяна Мятліцкая – галоўны рэдактар рэдакцыі газеты “Чырвоная зорка” Мінскага абласнога УП “Рэдакцыя газеты “Мінская праўда”; 

Яўгенія Пастухова – галоўны рэдактар рэдакцыі інтэрнет-праектаў Мінскага абласнога УП “Рэдакцыя газеты “Мінская праўда”; 

Таццяна Хабарава – рэдактар дзяржаўнай установы “Рэдакцыя газеты “Родны край”.


Опубликовано:
Просмотров:
955