Сустрэча Міністра інфармацыі са старшынёю Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалаем Івановым

Сустрэча Міністра інфармацыі са старшынёю Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалаем Івановым

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча са старшынёю Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалаем Івановым.

Вядомы расійскі празаік, публіцыст, ваенны журналіст Мікалай Іваноў – з кагорты тых расійскіх аўтараў, каго добра ведаюць чытачы Беларусі. Кнігі пісьменніка ёсць на паліцах кнігарняў нашай краіны, у бібліятэках Рэспублікі Беларусь. Размова на сустрэчы з Міністрам інфармацыі Аляксандрам Карлюкевічам ішла пра новыя ініцыятывы ў арганізацыі беларуска-расійскіх літаратурных сувязяў, пра тое, каб пышырыць цікавасць расійскіх перакладчыкаў да беларускай прозы і паэзіі. Мікалай Іваноў паабяцаў спрыяць больш частым сустрэчам пісьменнікаў Расіі на кніжных пляцоўках Беларусі. Асаблівую ўвагу суразмоўцы надалі перакладам твораў з нацыянальных літаратур Расіі на беларускую мову. Былі названы імёны беларускіх перакладчыкаў, якія ўжо адзначыліся ў гэтай справе: Марыя Кобец, Міхась Пазнякоў, Інна Фралова, Бажэна Ганушкіна, Мікола Мятліцкі, Віктар Гардзей, Віктар Шніп і шмат хто яшчэ.

Згадвалася і літаратурна-мастацкая праца ў Інтэрнэт-прасторы. У прыватнасці, дзейнасць па насычэнні мастацкімі, літаратурна-крытычнымі тэкстамі гуманітарнага партала “Созвучие: литература и публицистика стран Содружества”, якім апякуецца Выдавецкі дом “Звязда”.

Опубликовано:
Просмотров:
1 275
Страны: