Сустрэчы з беларускiмi пiсьменнiкамi ў мiнскiх кнiгарнях.

Сустрэчы з беларускiмi пiсьменнiкамi ў мiнскiх кнiгарнях.

У мэтах папулярызацыi беларускай кнiгi ААТ «Белкнiга» сумесна з выдавецтвам «Мастацкая лiтаратура» праводзяць шэраг сустрэч з беларускiмi пiсьменнiкамi i паэтамi ў мiнскiх кнiгарнях. Пад час гэтых мерапрымстваў наведвальнiкi змогуць атрымаць адказы на свае пытаннi i набыць кнігi з аўтографамi аўтараў. За самыя цікавыя пытанні ўдзельнікі сустрэч атрымаюць прызы.

У блiжэйшы час запланаваны сустрэчы:
  • 9 снежня 2014 года ў 14.00 у кнiгарне "Презентация" адбудзецца сустрэча з беларускімі пісьменнікамі Анатолем Зэкавым, Нінай Галіноўскай і ўкладальнікам кнігі "Лучынка" Зосяй Куставай;
  • 10 снежня 2014 года ў 14.00 у кнiгарне "КнигаПолис" адбудзецца сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Анатолем Бутэвічам;
  • 12 снежня 2014 года ў 17.00 у кнiгарне "Центральный книжный магазин" адбудзецца сустрэча з беларускім паэтам, выканаўцам ўласных песен Алесем Камоцкім.
Опубликовано:
Просмотров:
250