«Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 2» у Доме кнігі «Светач»

«Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 2» у Доме кнігі «Светач»

23 красавіка ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» адбылася другая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам». 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак і беларускі пісьменнік Адам Глобус. 

На сустрэчы пагаварылі пра асобу Уладзіміра Караткевіча, якім ён быў у жыцці і творчасці. Адам Глобус падзяліўся сваімі ўспамінамі пра суседства са знакамітым пісьменнікам і разважаннямі пра яго творы, галоўны і важны з каторых, на думку Адама Глобуса, - «Дзікае паляванне караля Стаха».

На сустрэчы ішла размова пра самога пісьменніка, яго асобу, пра тое, якім ён быў у жыцці і творчасці. 

Арганізатары праекта - ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура». 


Караткевіч-2_2.jpg

Караткевіч-2_3.jpg

Караткевіч-2_4.jpg

Караткевіч-2_5.jpg

Караткевіч-2_6.jpg

Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» - гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова пра асобу, творчасць і жыццёвы шлях знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на Youtube-канале ААТ «Белкніга».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ  «Белкніга»

Опубликовано:
Просмотров:
1 193