«Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 4» адбыліся ў Доме кнігі «Светач»

«Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 4» адбыліся ў Доме кнігі «Светач»

У кнігарні «Дом кнігі «Светач» (г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбылася чацвёртая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам». 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак і галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Юлія Алейчанка.

Тэма сустрэчы — «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы». 

Сустрэчы4_1.jpg

Сустрэчы4_2.jpg

Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» — гэта некалькі імпрэзаў, дзе вядзецца размова пра асобу, творчасць і жыццёвы шлях знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Арганізатары праекта — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на Youtube-канале ААТ «Белкніга».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ  «Белкніга»

Опубликовано:
Просмотров:
983