Свет дзіцячых фантазій вачыма пісьменніцы

Свет дзіцячых фантазій вачыма пісьменніцы

Чароўныя персанажы – гласпіі і бубласы, Пува і Атыкека, а таксама добра знаёмы дзецям Піглас – завіталі ў госці да вучняў 2-га класа 6-й мінскай гімназіі разам з пісьменніцай, выкладчыцай, мастачкай, дызайнерам Надзяй Букай у 2-ю публічную бібліятэку сталіцы.

Аўтар дзвюх новых цікавых дзіцячых кніг, якія выйшлі ў Выдавецкім доме “Звязда” – казка “Бася і Піглас” і не менш цікавую “Бася і яе чароўны свет” – акунула маленькіх чытачоў у свет іх фантазій і мар і прапанавала ўсім прыдумаць сваіх уласных казачных персанажаў. Дзеці добра справіліся з гэтым заданнем.

7.jpg

Вогненная сава, што жыве пад зямлёй, конь з нагамі янота... Мяркуем, што пасля сустрэчы з такім творчым чалавекам, як Надзя, шмат каму з прысутных таксама захацелася стаць стваральнікам чагосьці новага і незвычайнага.

2.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.


Опубликовано:
Просмотров:
1 519
Тип события: