Святочная імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына»

Святочная імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына»

У кнігарні «Светач» 11 сакавіка 2020 года адбылася святочная імпрэза пад назвай «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына».

Год малой радзімы, тыя сацыяльныя, эканамічныя, грамадска-асветніцкія праекты, якія зарыентаваны на развіццё рэгіёнаў краіны, наклалі свой адбітак і на праблематыку кнігавыдавецкай дзейнасці. Часцей сталі прыходзіць да чытача краязнаўчыя кнігі, пашырылася колькасць мерапрыемстваў, звязаных з прэзентацыяй такіх выданняў.

«Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына»  сабраў на пляцоўцы кнігарні «Светач» кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, фотамайстроў, прадстаўнікоў інстытутаў улады і грамадскасці з Брэста і Брэсцкай вобласці. 

Размова вялася аб лепшых, найболей адметных кнігах, якія ў 2019 годзе і раней сталі сапраўднымі падзеямі, знайшлі шырокі розгалас сярод чытачоў, аказаліся запатрабаванымі і да 1000-годдзя Брэста, і ўвогуле ў справе вывучэння гісторыі роднай старонкі.

Светоч-2.jpg

Светоч-3.jpg

Удзел у імпрэзе «Кніжны свет: Берасцейшчына» прынялі вядомыя беларускія пісьменнікі Леанід Дранько-Майсюк, Раіса Баравікова, Алесь Бадак, Анатоль Бензярук, якія нарадзіліся на брэсцкай зямлі, якія сваімі памкненнямі звязаны з гэтым багатым на гісторыю краем. На «берасцейскім свяце» ў «Светачы» былі прэзентаваны «Берасцейская Біблія», энцыклапедыя «Брэст. 1000 гадоў», фотаальбом «Кветкавы край Беларусі», які прысвечаны Давыд-Гарадку, іншыя энцыклапедычныя, даведачныя, краязнаўчыя выданні.

Светоч-4.jpg

Светоч-5.jpg

Арганізатары імпрэзы – ААТ «Белкніга», выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь – плануюць прадставіць у «Светачы» і кніжныя краязнаўчыя набыткі, прысвечаныя іншым рэгіёнам нашай краіны.

Светоч-6.jpg

Кравчук.jpg

награда.jpg

Боровикова.jpg

Левкович.jpg

Фота - Яна Сабіна, "Белкніга".


Опубликовано:
Просмотров:
740
Поделиться в соц.сетях