«Сядзібы Віцебшчыны»: Даведнік для аматараў даўніны

«Сядзібы Віцебшчыны»: Даведнік для аматараў даўніны

«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выпусціла даведнік М.В.Півавара «Сядзібы Віцебшчыны». Разам сабраны звесткі пра гісторыю і сённяшні стан 292 сядзіб, размешчаных у 21 раёне Віцебскай вобласці. Аўтар кнігі – дасведчаны збіральнік памятак мінуўшчыны Мікалай Васільевіч Півавар.

Каму адрасавана рэгіянальнае энцыклапедычнае выданне? Найперш – усім, хто цікавіцца даўніной. Кніга патрэбная настаўнікам гісторыі агульнаадукацыйных школ, універсітэцкім выкладчыкам, студэнтам і школьнікам, краязнаўцам. У даведнік варта зазірнуць і супрацоўнікам аддзелаў культуры, спорту і турызму раённых выканаўчых камітэтаў, аблвыканкамаў. Адным словам, варта зазірнуць і зрабіць пэўныя высновы ўсім, хто мае дачыненне да захавання культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі.

І, канешне ж, «Сядзібы Віцебшчыны» – унікальная падарожная кніга. М.Півавар падае стылізаваныя карты раёнаў, канкрэтныя адрасы сядзіб. Напрыклад, у Аршанскім раёне іх – 18: Антавіль, Бабінічы, Берасценава, Вусце, Выдрыца, Высокае, Гародня, Гародня Ніжняя, Дзядзілава, Забалацце, Засеклі, Казечкі, Ляўкі, Малыя Ліпкі, Межава, Самльяны, Юрцава, Якаўлевічы. Знаёмцеся за тыдзень са зместам, з падказкі аўтара, магчыма, адшукайце і іншыя звесткі пра тую ці іншую сядзібу, звярніце ўвагу на апошні абзац ва ўсіх энцыклапедычнага характару артыкулах (напрыклад, пра сядзібу Антавіль: «Сучасны стан: сядзіба не захавалася. Месца сядзібы адзначана мемар. крыжам і памятнай шыльдай». Альбо – пра сядзібу Выдрыца: «Сучасны стан: захаваліся мурав. панскі дом у руйнаваным стане, будынак былога завода сухой прагонкі драўніны, інш гасп. пабудовы» і г.д.) і выпраўляйцеся ў падарожжа.

Дарэчы, тыраж кнігі не такі і вялікі – 600 экзэмпляраў. Няма ніякіх сумненняў, што ён будзе запатрабаваны і ў іншых абласцях краіны, а не толькі на Віцебшчыне.

Крыніца - sozvuchie.by.  

Опубликовано:
Просмотров:
599