Тэлеканалу «Беларусь 3» – 5 год! Віншуем!

Тэлеканалу «Беларусь 3» – 5 год! Віншуем!

Сёння тэлеканал «Беларусь 3» Белтэлерадыёкампаніі адзначае свой першы юбілей – 5 гадоў з дня выхаду ў эфір. 

“За гэты невялікі час тэлеканал не толькі змог заваяваць сімпатыі шматлікай глядацкай аўдыторыі, але і заняць трывалыя пазіцыі на інфармацыйнай прасторы Беларусі, – адзначыў у сваім прывітальным слове ў адрас калектыву тэлеканала Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. 

І ўсё гэта – дзякуючы зладжанай працы супрацоўнікаў тэлеканала. Таму сёння можна смела сказаць, што "Беларусь 3" – гэта сапраўды сямейны тэлеканал, які дапамагае кожнаму з нас не забываць пра свае традыцыі, памятаць пра мінулае, захоўваць і берагчы вякамі набытае.

Міністр пажадаў калектыву тэлеканала і надалей спрыяць стварэнню пазітыўнага вобразу нашай краіны, не ведаць стомы ў праўдзівым адлюстраванні сучаснасці, плённа працаваць на карысць Радзіме.

Опубликовано:
Просмотров:
455