Урачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства

Урачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства

Урачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства праходзіць у гэтыя хвіліны ў Іванава. У цырымоніі прымаюць удзел Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, прадстаўнікі кіраўніцтва органаў дзяржкіравання, Брэсцкага аблвыканкама, Іванаўскага райвыканкама, грамадскіх аб'яднанняў.

Прывiтальныя словы ў адрас удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства ў Іванава накіравалі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі , Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел.

Афіцыйная цырымонія адбылася на галоўнай сцэне ў гарадскім парку райцэнтра.

Віншаванне Прэзідэнта ўдзельнікам і гасцям урачыстасцяў Дня беларускага пісьменства зачытаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка. "Святкуючы Дзень беларускага пісьменства, мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто ствараў нашу культуру, садзейнічаў асвеце і ўзняў на высокі ўзровень беларускае мастацкае слова. Продкі пакінулі нам неацэнны скарб - родную мову, выдатнымі ўзорамі якой з'яўляюцца творы Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа", - гаворыцца ў віншаванні Кіраўніка дзяржавы.

день письменности

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс сказаў, што, Брэсцкая вобласць, ужо ў чацвёрты раз прымае Дзень беларускага пісьменства. "Я ўдзячны жыхарам Іванава, якія адгукнуліся і актыўна рыхтаваліся да свята. Прыкладам таго з'яўляецца і гэты парк, які змяніўся літаральна за некалькі месяцаў і стаў выдатным месцам адпачынку для жыхароў і гасцей горада. Тут, на Палессі, жывуць вельмі таленавітыя, працавітыя людзі. На гэтай зямлі нарадзіліся і тварылі многія вядомыя дзеячы культуры, мастацтва - у нас вельмі добрая гістарычная спадчына", - адзначыў губернатар.

Шмат гадоў нязменнай часткай Дня беларускага пісьменства з'яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў", якая праводзіцца па благаславенні Беларускай праваслаўнай царквы. 1 верасня яе ўдзельнікі прыбылі ў Іванава з Жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга. Сёння па традыцыі яны высадзілі Сад Малітвы на тэрыторыі беларускамоўнай СШ №4 у райцэнтры. Прывітальны адрас ад Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі агучыў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін. "Дзень беларускага пісьменства - важнае свята ў жыцці нашага грамадства, - падкрэсліў у сваім пасланні кіраўнік БПЦ. - Гэтае свята звяртае нашу ўвагу на гістарычныя карані беларускага народа і на тою бясцэнную духоўнаю спадчыну, якую кожны патрыёт Беларусі павінен старанна захоўваць і ў меру сваіх сіл прымнажаць".


концерт

Афіцыйную цырымонію працягнула мастацка-тэатралізаваная пастаноўка "Малой радзіме пакланюся", галоўнымі дзеючымі асобамі якой сталі Яго Вялікасць Час і тры сястры - Мінулае, Сучаснасць і Будучыня. Святкаванне Дня беларускага пісьменства праходзіць сёння ў Іванава на працягу ўсяго дня на многіх пляцоўках. Вечарам  адбудзецца ўрачыстая цырымонія перадачы эстафеты гораду Слоніму. Завершыць свята канцэрт майстроў мастацтваў і зорак беларускай эстрады "Льецца песня над Палессем".

канцэрт


Відэазапіс  урачыстай цырымоніі адкрыцця і пастаноўкі "Малой радзіме пакланюся" 

(Youtube канал газеты "Советская Белоруссия")


Опубликовано:
Просмотров:
3 061