Творчая сустрэча з пісьменнікам Іванам Юркіным

Творчая сустрэча з пісьменнікам Іванам Юркіным

5 снежня Выдавецкі дом “Звязда” арганізаваў сустрэчу пісьменніка Івана Юркіна з вучнямі мінскай пачатковай школы №103 у 12 дзіцячай бібліятэцы.

Аўтар прэзентаваў юным чытачам сваю кнігу “Маша і яе сябры”. Расказаў пра галоўных герояў і іх прыгоды, зачытаў цікавыя моманты і задаў пытанні для найбольш уважлівых.

Іван Юркін з’яўляецца не толькі пісьменнікам, але і аўтарам слоў многіх вядомых песень. Падчас сустрэчы прагучалі музыкальныя кампазіцыі, створаныя пры ўдзеле пісьменніка менавіта для дзяцей.

Асабліва актыўныя госці прэзентацыі атрымалі на памяць дыскі і кнігі з аўтографам аўтара.

Опубликовано:
Просмотров:
320