Творчы праект “Уладзіміру Ліпскаму — 80”

Творчы праект “Уладзіміру Ліпскаму — 80”

Дзяржаўная ўстанова “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк” г.Мінска, рэдакцыя часопіса “Вясёлка” аб’явілі рэспубліканскі творчы праект, прысвечаны 80-гадоваму юбілею вядомага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага.

Мэты і задачы — далучыць дзяцей да чытання праз творчасць аднаго з самых запатрабаваных сучасных аўтараў Уладзіміра Ліпскага, нязменнага галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” на працягу сарака гадоў, аўтара звыш 70 кніг для дзяцей і дарослых, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

Ініцыятары праекта спадзяюцца, што іх ініцыятыву падтрымаюць усе бібліятэкі Беларусі, клубныя ўстановы, школы, дашкольныя ўстановы, грамадскія арганізацыі, творчыя аб’яднанні. А ў гэтым будуць зацікаўлены дзеці, бо пісьменнік Уладзімір Ліпскі заўсёды жаданы госць у іх аўдыторыях.

Акцыя праводзіцца з 25 лютага да 31 мая 2020 года. Удзельнікі яе дасылаюць тэкставую справаздачу з малюнкамі, здымкамі на адрас “Вясёлкі”. Конкурс работ па творчасці Уладзіміра Ліпскага называецца “Верны сябар дзяцей”. Пераможцы атрымаюць дыпломы і падарункі. Магчыма і выданне асобнай кнігі з лепшымі работамі творчага праекта.

Для ацэнкі конкурсных работ створана журы з вядомых пісьменнікаў, журналістаў, мастакоў, кіраўнікоў бібліятэк на чале з шаноўным юбілярам Уладзімірам Ліпскім.

Юбілейны вечар адбудзецца ў вялікай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 6 мая 2020 года а 17-й гадзіне.

Далучайцеся да творчага конкурсу!

Кантактная інфармацыя: 220073, г.Мінск, вул.Кальварыйская, 25, часопіс “Вясёлка”, 

тэл. 200-91-90, vyaselka2011@yandex.by, сайт: http://www.veselka.by

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах часопіса "Вясёлка".

Опубликовано:
Просмотров:
688