У абъектыве – фотаконкурс «Шчаслівая сям'я»

У абъектыве – фотаконкурс «Шчаслівая сям'я»

Міністэрства інфармацыі сумесна з газетай «Звязда» арганізавалі рэспубліканскі творчы фотаконкурс «Шчаслівая сям'я».

Конкурс праводзіўся па шэсці намінацыях: «Сямейныя каштоўнасці», «Прыгажосць мацярынства», «У аб'ектыве — тата», «Вялікая сям'я — вялікае шчасце», «Адна дарога на дваіх», «Разам працуем — разам адпачываем».

Удзельнікі конкурса, а гэта як прафесійныя фатографы, так і аматары, прадставілі на суд членаў журы звыш 250 работ. 

Пераможцаў у хуткім часе чакае ўрачыстая цырымонія віншавання і ўручэння памятных дыпломаў. Найлепшыя фота ўжо друкуюцца на старонках «Сямейнай газеты» выдавецкага дома “Звязда”.

Опубликовано:
Просмотров:
1 310