У Дзяржаўным музеі ваеннай гісторыі Беларусі прэзентавалі кнігу, выдадзеную пры падтрымцы    Міністэрства інфармацы Рэспублікі Беларусь

У Дзяржаўным музеі ваеннай гісторыі Беларусі прэзентавалі кнігу, выдадзеную пры падтрымцы    Міністэрства інфармацы Рэспублікі Беларусь

У Дзяржаўным музеі ваеннай гісторыі Беларусі прэзентавалі кнігу, выдадзеную пры падтрымцы   Міністэрства інфармацы Рэспублікі Беларусь

Аўтарскі калектыў – калекцыянеры Уладзімір Ліхадзедаў і Уладзімір Пяфціеў, а таксама святар Гардзей Шчаглоў – расказалі пра невялікае поле пад Баранавічамі, якое ў канцы 19 стагоддзя стала эпіцэнтрам баявой падрыхтоўкі вайскоўцаў Рускай імператарскай арміі. Сёння, ужо на Абуз-Лясноўскім палігоне, або 230-м агульнавайсковым палігоне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, удасканальваюць сваё майстэрства ваеннаслужачыя сучаснай беларускай арміі.

– Дагэтуль гісторыяй палігонаў Расійскай імперыі на сур'ёзным узроўні ніхто не займаўся, – адзначае адзін з аўтараў выдання, вядомы калекцыянер, лаўрэат прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" Уладзімір Ліхадзедаў. – Не выключэнне – і Скобелеўскі лагер. У кнізе выкарыстана ўнікальныя архіўныя матэрыялы, звыш сотні невядомых дагэтуль фотаздымкаў.

Дарэчы, за вялікі ўклад у захаванне нематэрыяльнай спадчыны, шырокую асветніцкую прапаганду ў гісторыі Беларусі і значныя дасягненні ў развіцці калекцыйнай справы Уладзімір Ліхадзедаў атрымаў падзяку ад Міністра інфармацыі.

– Для нас, людзей у пагонах, вельмі знакава, калі вывучаецца ваенная гісторыя, а менавіта калі гэта тычыцца такога славутага палігона, – перакананы намеснік міністра абароны генерал-маёр Сяргей ПАТАПЕНКА. – Літаральна ў гэтым месяцы палігон адзначыць сваё 25-годдзе з моманту яго стварэння як палігона Узброеных Сіл Беларусі. Думаю, асабоваму складу будзе прыемна даведацца, што да такой даты выпушчана выдатная гістарычная кніга.

Опубликовано:
Просмотров:
430