У Год малой радзімы:вандроўка — як адкрыццё маленькага свету на “Беларусь 3”

У Год малой радзімы:вандроўка — як адкрыццё маленькага свету на “Беларусь 3”

Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь распрацаваны план па інфармацыйнаму суправаджэнню правядзення ў Беларусі Года малой радзімы. Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі прымаюць актыўны ўдзел у яго рэалізацыі. Ствараюцца новыя тэматычныя рубрыкі у друкаваных СМІ, на рэспубліканскіх і рэгіянальных тэлерадыёканалах выходзяць у эфір тэлепраекты, прысвечаныя беларускім вёсачкам і нацыянальным культурным каштоўнасцям.

Так, напрыклад, кожны тыдзень ў эфіры тэлеканала ”Беларусь 3“ выходзіць праграма ”Жывая культура“, у якой Кацярына Ваданосава расказвае гледачам цікавінкі пра ўнікальныя беларускія рамёствы, абрады і культурныя традыцыі: як ткуцца дываны і вышываюцца ручнікі, як хаваюць стралу, танчаць Котчынскую кадрылю, выпякаюць знакамітыя мотальскія караваі... І гэта не проста пералік Нацыянальнага інвентару нематэрыяльнай культурнай спадчыны, а захапляльныя прыгоды.

Што значыць выправіцца са сталіцы ў іншы свет і як знайсці правільную танальнасць, прадстаўляючы жывую народную культуру, Кацярына расказала ”Звяздзе“ ў эксклюзіўным інтэрв'ю.

Здымачная група ўжо наведала Веткаўшчыну, Тураўшчыну, Мастоўшчыну і шэраг іншых мясцін. “Звычайна адна камандзіроўка — гэта дзве праграмы, а ўсяго запланавана як мінімум 69 выпускаў, бо якраз столькі аб'ектаў знаходзяцца ў спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, і мы мусім ахапіць іх усе”, - распавядала Кацярына Ваданосава падчас гутаркі .(zvyazda.by)
Опубликовано:
Просмотров:
876
Направления:
Тематика: