У кастрычніку Выдавецкі дом «Звязда» запрашае на сустрэчу з пісьменнікамі

У кастрычніку Выдавецкі дом «Звязда» запрашае на сустрэчу з пісьменнікамі

У кастрычніку адбудзецца цэлы шэраг сустрэч з пісьменнікамі, чые кнігі пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда». Першая адбудзецца сёння.

А 13-й гадзіне 11 кастрычніка ў дзіцячым аддзеле Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х.Каладзеева адбудзецца сустрэча з Паўлам Гушынцом. Ён пазнаёміць юных чытачоў са сваімі кнігамі «Сонино детство», «Папа, расскажи про меня историю», «Сказки для Веснушки». Яшчэ адна сустрэча ў гэтай самай бібліятэцы адбудзецца з самім аўтарам а 15-й гадзіне.

12 кастрычніка а 14-й гадзіне ў Ждановіцкай сярэдняй школе пісьменніца Алена Брава пазнаёміць чытачоў са сваёй аповесцю «Дараванне». Падзеі гэтага твора самым цесным чынам звязаны і з Вялікай Айчыннай вайной, і з сучаснасцю.

13 кастрычніка перад навучэнцамі Мар’інагорскага агратэхнічнага каледжа выступіць вядомы беларускі паэт Леанід Дранько-Майсюк. Ён пазнаёміць са сваёй вершаванай кнігай «Скарб». У гэты ж дзень ён выступіць і ў Пухавіцкай сярэдняй школе.

А на Гродзеншчыне са школьнікамі ў Мастах (СШ N 5) і Свіслачы сустрэнецца Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Яна пазнаёміць юных чытачоў са сваімі новымі кнігамі — «Казкі сівой даўніны», «Сакрэты аднаго каралеўства», «Гаспадыня Ліловага цмока. Помста Змрочнага птаха», «Вухуцік і яго таямніца».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
Опубликовано:
Просмотров:
430