У Мінску адкрываецца выстаўка вядомага журналіста і фотамайстра Юрыя Іванова “Гэта было нядаўна, гэта было даўно”
8 лістапада ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) адкрываецца фотавыстаўка спецыяліста па сувязях з грамадскасцю Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, вядомага журналіста і фотамайстра Юрыя Іванова “Гэта было нядаўна, гэта было даўно”, прымеркаванай да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У экспазіцыі фотавыстаўкі прадстаўлены каля 100 работ майстра з 1962 да 1991 г.г., якія адлюстроўваюць гісторыю Беларусі савецкай эпохі. Выстаўка працягне сваю працу да 21 лістапада.
Опубликовано:
Просмотров:
329