У Мінску прайшоў пленум Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз журналістаў"
14 снежня адбыўся пленум Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз журналістаў", які сабраў прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі з усіх рэгіёнаў краіны.
Падчас паседжання былі абмеркаваны пытанні прафесійнай журналістыкі. "Галоўнае - гэта праца з моладдзю", - так лічыць старшыня аб'яднання Лемяшонак А.І. Вельмі важна, каб маладыя журналісты адчувалі падтрымку ад сваіх настаўнікаў. За апошні год пад кіраўніцтвам аб'яднання прайшоў цэлы шэраг мерапрыемстваў, арыентаваных на маладзёжную аудыторыю. Сярод іх можна асобна азначыць творчыя конкурсы "Дэбют" і "Спадчына".
У сваім выступе Партон Д.Я., дырэктар інтэрнэт-вяшчання телеканала "Сталічнае тэлебачанне", падкрэсліў, што высокія тэхналогіі даюць магчымасць істотна пашырыць мэтавую аўдыторыю. У гэтай сувязі ён адзначыў, што ІТ-тэхналогіі павінны больш актыўна выкарыстоўвацца ў журналістыцы.
У ходзе мерапрыемства таксама былі абмеркаваны пытанні міжнароднага супрацоўніцтва. Змястоўным было выступленне Крывашэева А.Я., палітычнага аглядальніка Агентства тэлевізійных навін Белтэлерадыё кампаніі, які падзяліўся цікавымі прапановамі па ўзаемадзеянню са сродкамі масавай інфармацыі Расіі.
Опубликовано:
Просмотров:
357