У межах XXVII МКВК прайшлі мерапрыемствы, прывечаныя 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча
У межах XXVII Міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу 6 лютага прайшлі мерапрыемствы, прывечаныя 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча.
На галоўным стэндзе прэзентавалі збор твораў, які выдаецца ў «Мастацкай літаратуры», і пераклады на рускую мову, зробленыя кандыдатам філалагічных навук, дацэнам кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання Пятром Пятровічам Жаўняровічам.
Пятро Пятровіч выступіў на двух мерапрыемствах, адказаў на пытанні карэспандэнтаў радыё- і телеканалаў.
Крыніца - сайт журфака БДУ.
Опубликовано:
06 февраля 2020 в 17:40
Просмотров:
832