У ПРОМНЯХ ПАМЯЦІ І ВЕРЫ
Шмат гадоў запар у першую нядзелю верасня ў нашай краіне праводзіцца рэспубліканскае свята – Дзень беларускага пісьменства.
У гэтым годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе 5–6 верасня ў г.Шчучыне Гродзенскай вобласці.
На працягу больш чым дваццаці гадоў неад’емнай часткай Дня беларускага пісьменства з’яўляецца пяцідзённая Навукова-асветніцкая экспедыцыя ”Дарога да Святыняў“ з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.
У складзе экспедыцыі – вядомыя пісьменнікі, дзеячы навукі і культуры, мастацтваў, вытворцы, педагогі, артысты, журналісты, прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў, духавенства.
Сёлетні маршрут экспедыцыі з 3 па 6 верасня пачынаецца ад Свята-Духава кафедральнага сабора (г.Мінск) і пройдзе па тэрыторыі Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
Маршрут наступны: Святое Поле каля в. Загор'е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці – храм вмч. Георгія Перамоганосца, г. Баранавічы – храм Дзяржаўнай іконы Божай Маці, г. Івацэвічы – храм свц. Міколы Цудатворца, пас. Першамайскі (станцыя Бяроза Картузская) Бярозаўскага раёна – храм Св. Сімяона, в. Малеч Бярозаўскага раёна – сабор блгв. кн. Аляксандра Неўскага, г. Пружаны Брэсцкай вобласці – храм Уздзвіжання Крыжа Гасподняга, г. Свіслач Гродзенскай вобласці – царква Свц. Мікалая, г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці – кафедральны сабор Пакрову Прасвятой Багародзіцы, Свята-Ражство-Багародзічны стаўрапігіяльны жаночы манастыр, г .Гродна – храм благавернага кн. Аляксандра Неўскага, в. Верцялішкі Гродзенскага раёна – храм Архангела Міхаіла, г. Скідзель – храм Міхаіла Архангела, г. Шчучын Гродзенскай вобласці - храм Святога Міхаіла Архангела, храм Богаяўлення).
Традыцыйна ў рамках гэтай духоўнай дзеі члены экспедыцыі наведваюць школы, бальніцы, сацыяльныя установы, храмы і манастыры гарадоў і населеных пунктаў, праз якія праходзіць маршрут экспедыцыі. Адбываюцца шматлікія навукова-асветніцкія і творчыя сустрэчы з жыхарамі районаў, вернікамі, навучальнай і працоўнай моладзю, падапечнымі сацыяльных устаноў.
Благадатны Агонь Духоўнасці яднае ўсіх і далучае да рэспубліканскага свята – Дня беларускага пісьменства.
Опубликовано:
Просмотров:
229