У сакавіку аўтары Выдавецкага дома «Звязда» правядуць свае прэзентацыі ў школах краіны

У сакавіку аўтары Выдавецкага дома «Звязда» правядуць свае прэзентацыі ў школах краіны

Адзін з прыярытэтных накірункаў у працы Выдавецкага дома «Звязда» — выпуск дзіцячай літаратуры. З навінкамі да школьнікаў, падлеткаў краіны па розных адрасах і прыйдуць у сакавіку пісьменнікі — аўтары Выдавецкага дома «Звязда». 

Мяркуецца, што свае прэзентацыі правядуць: Ірына Карнаухава ў Бараўлянскай СШ N 2 Мінскага раёна — 3 сакавіка ў 12:30; а яшчэ пра сваю творчасць і новыя кнігі Ірына Карнаухава раскажа вучням СШ N 170 г. Мінска — 11 сакавіка ў 17:00; і сустрэнецца таксама з хлопчыкамі і дзяўчынкамі гімназіі N 37 г. Мінска. 

А Міхаіл Дзеравянка пазнаёміць са сваімі кнігамі, дарэчы, маляўніча аформленымі, вучняў СШ N 67 — 3 сакавіка ў 10:30 і СШ N10 — 10 сакавіка ў 11:15 і 12:30 (у адной школе пройдуць адразу дзве сустрэчы). Кожны з удзельнікаў сустрэчы і з Міхаілам Дзеравянкам і з Ірынай Карнаухавай змогуць набыць кнігі з аўтографамі. 

Сустрэчы з пісьменнікамі, чые кнігі выйшлі апошнім часам у Выдавецкім доме «Звязда», пройдуць і па розных іншых гарадах і вёсках краіны — у прыватнасці, у Мінскай і Віцебскай абласцях. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Опубликовано:
Просмотров:
85