Уладзіміру Ліпскаму – 80!

Уладзіміру Ліпскаму – 80!

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў пісьменніка, галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” Уладзіміра Ліпскага з 80-годдзем.

“Уся Ваша дзейнасць з’яўляецца яскравым прыкладам шматграннага таленту, скіраванага на развіццё лепшых традыцый беларускай дзіцячай літаратуры і публіцыстыкі.

Прыйшоўшы ў журналістыку зусім юным, Вы дасягнулі ў ёй значных вышынь, сведчаннем таго з’яўляюцца шматлікія дзяржаўныя ўзнагароды, нацыянальныя і міжнародныя прэміі.

У Вашых творах не толькі праявіўся талент цудоўнага дзіцячага празаіка, але і шырока раскрылася свету Ваша шчырае, добрае, напоўненае сонечным святлом заўсёды юнае сэрца”, – гаворыцца ў віншаванні.

Міністр адзначыў: “Ваша жыццё свята і непарыўна звязана з дзецьмі. Ім Вы дорыце радасць адкрыцця дзівосных таямніц мастацкага слова, вучыце расці чулымі і шчырымі, мудрымі і таленавітымі, быць патрыётамі сваёй Радзімы.

А для многіх маладых аўтараў часопіс “Вясёлка”, які Вы ўзначальваеце звыш за 40 гадоў, стаў сапраўднай школай прафесійнага майстэрства, першай важкай прыступкай у сур'ёзную літаратуру”.

Аляксандр Карлюкевіч пажадаў Уладзіміру Сцяпанавічу моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнага творчага натхнення.

Опубликовано:
Просмотров:
1 082