Урачыстая перадача У.Ліхадзедавым Нацыянальнай бібіліятэцы Беларусі рэдкіх выданняў

Урачыстая перадача У.Ліхадзедавым Нацыянальнай бібіліятэцы Беларусі рэдкіх выданняў

Рэдкія выданні і рукапісы - кнігі, часопісы, архіўныя матэрыялы з прыватнай калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава будуць дэманстравацца на працягу дзейнасці XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша на стэндзе Міністэрства Інфармацыі ў экспазіцыі “У пошуках страчанага”. 

6 лютага 2019 г. у рамках мерапрыемства на XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы адбудзецца першы сімвалічны акт перадачы гэтых дакументальных помнікаў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Сярод іх кірылічныя і заходнееўрапейскія старадрукі беларускай тэматыкі, картаграфічныя матэрыялы, “спавядальныя ведамасці” і “шлюбныя вобшукі” праваслаўнай царквы ХІХ ст., дакументы аб шляхецкім паходжанні. Таксама можна будзе пабачыць рукапіс беларускіх татар, арыгінальны прывілей Жыгімонта ІІІ Вазы пачатку XVIІ ст. на старабеларускай мове з калекцыі Тышкевіча, полацкі дакумент XVI ст., падшыўку Гродзенскіх губерскіх ведамасцей 1840-ых гг. і інш.

Сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава  рэалізуецца ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Ён прадугледжвае супольную працу па пошуку, вывучэнні, вяртанні ў дзяржаўныя зборы і папулярызацыі дакументальнай спадчыны Беларусі.

Праект прадугледжвае паступовую перадачу ўнікальнай прыватнай калекцыі дакументальных помнікаў У.Ліхадзедава, якая складае каля 100 тыс. адзінак захавання, у зборы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі са стварэннем «Фонду Уладзіміра Ліхадзедава». У гэтым фондзе прадугледжваецца фарміраванне калекцыі рэдкіх выданняў XVI – XX ст. шляхам дарэння, часовага дэпазітарнага захавання, набыцця. Рарытэты з «Фонду Уладзіміра Ліхадзедава» будуць даступныя для чытачоў Бібліятэкі і будуць выкарыстоўвацца для арганізацыі выставаў, навуковых, адукацыйных і выдавецкіх праектаў.

документ

Опубликовано:
Просмотров:
1 532